Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

18.03.19

Добрая гульня

16 сакавіка ў рамках інтэлектуальна-пазнавальнага праекта “Зорны час” па тэме “Мова Коласа, мова Купалы” адбылася 3-я сустрэча сезона. На гэты раз за права выхаду ў фінал змагаліся вучні Новапапінскай СШ (каманда “Зорачкі”), Сварынскай БШ (каманда “Зубры”), СШ №2 г. Драгічына (каманда “Зніч”).

Вучні Новапапінскай школы паказалі добрыя веды ў перакладзе (аднолькава з вучнямі СШ №2 ), а ў конкурсе капітанаў Асташэўская Святлана ўвогуле паказала бездакорны вынік, ўзяўшы ў скарбонку сваёй каманды (“Зорачкі”) максімальную колькасць балаў. Аднак яны здалі пазіцыі на конкурсе паэтычнам. “Зніч” , дарэчы, каманда рускамоўнай установы адукацыі, у першай палове гульні ішла нараўне з такой вопытнай камандай, як “Зубры”, але ў паэтычным і музычным конкурсах вучні Сварынскай БШ аказаліся мацнейшымі.

У выніку каманды паказалі дастаткова цікавую гульню, а найбольшую колькасць балаў набрала каманда “Зубры”. Яны, разам з настаўніцай Аляксандрай Валянцінаўнай Зосік, неаднаразова станавіліся пераможцамі не толькі адборачнага туру, але і фіналу. Жадаем ім поспеху і на гэты раз.