Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

15.02.16

Гульня “Зорны час”

       13 лютага ў суботу быў дадзены старт праекта “Мова Коласа, мова Купалы” у рамках гульні “Зорны час”. Запланавана праводзіць гульню ў 2 этапы:  занальны і раённы.

1 – занальны этап, расцягнецца у часе на некалькі тыдняў, і ў адной гульні сапернічаць паміж сабой будзе не больш 4- х школьных каманд, адна з якіх, што набярэ найбольшую колькасць балаў, будзе змагацца за перамогу ў фінальным этапе.

 У 1-й гульні занальнага этапа прымалі ўдзел вучні чатырох базавых школ: Аляксеевіцкай, Белінскай, Вулька-Радавецкай і Сіманавіцкай. Пераклад з рускай мовы на беларускую слоў, словазлучэнняў, сказаў, работа з фразеалагізмамі і тлумачэнне сэнсу рэдкаўжывальных слоў, конкурс капітанаў, прыгадванне цытат вядомых беларусіх вершаў і песень і імёнаў іх аўтараў – заданні, з якімі адносна добра справіліся ўсе чатыры каманды. Аднак набольшую колькасць балаў набрала каманда ДУА “Белінская дз/с-БШ” “Буслы”. Найбольшую цяжкасць у юных удзельнікаў выклікала просьба вядучай падзяліцца сваімі ўражаннямі ад гульні. Не маючы практыкі маўлення ў паўсядзённым жыцці, цяжка зразумець яе, адчуць яе мелагучнасць, пранікнуцца яе непаўторнай прыгажосцю. Арганізатары гульні спадзяюцца, што праект пасадзейнічае зацікаўленасці ёю сучасных школьнікаў, стане пасільным укладам у справу адраджэння мовы і яе захавання для будучых пакаленняў.