Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

21.03.16

“Зорны час” для “Арыёна”

  19 сакавіка прайшла чарговая гульня занальнага этапа праекта “Мова Коласа, мова Купалы” у рамках гульні “Зорны час”. На гэты раз за права выступіць у фінале змагаліся каманды “Бурштын” – Брашэвіцкай СШ, “Аматары” – Валавельскай СШ, “Сузор’е” – Імянінскай СШ і “Арыён” – Немяржанскай СШ. Свае веды у вобласці літаратуры і мастацтва - веданне імёнаў беларускіх паэтаў, іх твораў, ужыванне фразеалагізмаў, рэдкаўжывальных слоў,  папулярных музычных твораў беларускіх аўтараў,  пераклад – заданні, якія выконваліся ўсім камандным саставам. Аднак найбольшую цікавасць і напружанне выклікаў конкурс капітанаў, у якасці якіх выступілі самыя моцныя гульцы ад кожнай каманды: Скірук Ірына (“Бурштын”),  Нічыпорчык Марына (“Аматары”), Галуц Ульяна (“Сузор’е”), Пунько Аляксандр (“Арыён”). І тут найлепшыя веды прадэманстраваў капітан каманды ад Немяржанскай СШ Пунько Аляксандр. Менавіта гэты конкурс, а таксама конкурс “Ужываем” (работа з фразеалагізмамі) і сталі вырашальнымі. Па выніках усіх тураў гульні каманда Немяржанскай СШ набрала 77 балаў, Брашэвіцкай – 66, у Імянінскай і Валавельскай – 62 і 54 адпаведна. Для каманды “Арыён”і яе капітана наступіў у гэты дзень зорны час. Менавіта гэтая каманда, ў радзе іншых каманд, якія ўжо выйшлі ў фінал, і будзе змагацца за права лепшых знаўцаў і аматараў беларускай мовы ў заключнай гульні, якая плануецца прайсці 9 красавіка.