Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

29.01.2018

Парадавалі ведамі

У суботу, 27 студзеня, адбылася першая ў гэтым сезоне сустрэча адборачнага этапу гульні па тэме “Мова Коласа, мова Купалы”, у рамках інтэлектуальна-пазнавальнага праекта “Зорны час”.

За права выхаду ў фінал змагаліся каманды “Грамацеі” – Белінскай дз/с-БШ, “Арыён” – Немяржанскай СШ, “Ветразь” – Завершскай БШ імя М. К. Юскаўца і “Мара” – Бездзежскай СШ.

Гульня была напружанай: каманды ў цэлым і іх капітаны давалі трапныя адказы ў такіх галінах беларускай культуры, як паэзія, фразелагізмы, рэдкаўжывальныя словы, песенная музычная культура (класіка і сучаснасць), парадавалі каманды і дакладным перакладам з рускай мовы на беларускую. У выніку ўсіх этапаў гульні лепшымі аказаліся каманды “Ветразь” і “Мара”. Аднак, трэба адзначыць, што і “Арыён”, і “Грамацеі” таксама парадавалі сваімі ведамі. І хочацца сказаць усім удзельнікам гульні: малайцы!