Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.04.2018

Шанаваць мову свайго народа

У суботу, 31 сакавіка, у Драгічынскім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбылася чарговая гульня  “Мова Коласа, мова Купалы” у рамках пазнавальна- інтэлектуальнага праекта “Зорны час”. На гэты раз за права выхаду ў фінал гульні змагаліся каманды “Бурштынчыкі” (Брашэвіцкая СШ), “Пралескі” (Імянінская СШ), “Беларусаведы” (Пярковіцкая СШ) і “Красачкі” (гімназія г. Драгічына).

Першы і другі туры прайшлі адносна спакойна, каманды паказалі прыкладна аднолькавыя веды. Накал барацьбы пачаў адчувацца пад час правядзення конкурса капітанаў. Адметна тое, што ў ролі капітанаў на гэты раз былі толькі дзяўчаты і ўсе яны ў гульні ўдзельнічалі ўпершыню. Цікавай аказалася і тая акалічнасць, што сярод капітанаў было тры Вікторыі: Даўгун – з Брашэвіцкай школы, Ганчарык – з Пярковіцкай і Ластавецкая – з гарадской гімназіі. Думаю, што не толькі імя Вікторыя, што значыць перамога, дапамагала капітанам адказваць на няпростыя пытанні, але ж, вядома, у першую чаргу, веды. Аднак веданне беларускай мовы капітана каманды “Пралескі” Імянінскай школы Дзянішчыц Ілоны аказаліся па-за канкурэнцыяй. Адарвацца “Пралескам” ад сапернікаў дапамог таксама паэтычны конкурс, які і паставіў усе кропкі над “і”.

Ітак, для “Пралескі” наступіў зорны час - час, калі ў гонар каманды-пераможцы не толькі гучаць гукі ўрачыстай музыкі і апладысменты, але і момант, калі ўдзельнікі каманды могуць выказаць свае меркаванні, пажаданні. Школьнікі з Імянін выкарысталі свой зорны час не толькі для таго, каб выказаць свае цёплыя і, спадзяюся, шчырыя пачуцці да беларускага слова, але і ўдзячнасць сваёй настаўніцы, Іне Анатольеўне Салавейка, якая навучыла іх не толькі добра ведаць, але і шанаваць мову свайго народа.