Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

10.04.17

“Эрудыты” наперадзе

  У суботу, 8 красавіка,  адбылася чарговая гульня па тэме “Мова Коласа, мова Купалы”. На гэты раз за права выхаду ў фінал змагаліся каманды “Эрудыты” – Антопальскай СШ, “Сузор’е” – Асіпавіцкай дз/с-СШ, “Мовазнаўцы” – Дзеткавіцкай дз/с-СШ, “Сузор’е над Зарэчкай” - Зарэчкаўскай дз/с-СШ. Гульня была напружанай: уперад вырывалася то адна, то другая каманда. Кропкі над і паставіў апошні – музычны- конкурс, пасля якога эксперты падвялі вынікі.

   Па суме ўсіх балаў аказалася, што каманды з Асіпавіч і Зарэчкі  ў скарбонкі сваіх каманд паклалі па аднолькавай колькасці балаў:50, у Дзеткавіч – 51, а каманда з Антопаля “Эрудыты” пацвердзіла сваю назву не толькі колькасцю заробленых балаў - 54, - але і парадавала прысутных у момант свайго “Зорнага часу” (па традыцыі гульні для каманды-пераможцы наступае зорны час, калі ў іх гонар гучаць апладысменты і ўрачыстая музыка, а самі пераможцы маюць магчымасць падзяліцца сваімі думкамі).  Капітан каманды Міхневіч Анастасія выказала ўдзячнасць арганізатарам за цікавую, карысную гульню, а Главацкая Юлія прачытала верш А. Ставера і прызналася ў тым, што пры зносінах у  сацыяльных сетках карыстаецца менавіта беларускай мовай.

І гэта цудоўна!