Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

06.05.17

Наперадзе “Ветразь”

У суботу,6 мая, адбылася пятая сустрэча адборачнага этапу беларускамоўнага праекту  “Мова Коласа, мова Купалы”. У гульні прымалі ўдзел каманды Брашэвіцкай СШ, Імянінскай СШ, Равінскай дз/с-СШ і гімназіі г. Драгічына. У конкурсе “Перакладаем” выдатна сябе паказаў капітан каманды “Бурштынчыкі” (Брашэвіцкая СШ) Саковіч Барыс, які бездакорна адказаў на ўсе пытанні і ў скарбонку сваёй каманды паклаў 20 балаў, тым самым вывеўшы сваю каманду наперад. Аднак у конкурсе “Ужываем” (работа з фразеалагізмамі) першымі сталі вучні гімназіі (каманда “Ветразь”). “Паэтычны” і “Музычны” конкурсы расставілі кропкі над і: па выніках усіх тураў гульні лепшымі аказаліся прадстаўнікі гімназіі. Віншуем каманду “Ветразь” і настаўніцу, якая рыхтавала вучняў да гульні Кукса Алену Паўлаўну.