Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

22.05.17

З перамогай, спадкаемцы!

20 мая адбыўся заключны этап гульні  “Мова Коласа, мова Купалы” у рамках інтэлектуальнага праекта “Зорны час”.   За перамогу  змагаліся каманды, якія па выніках адборачнага этапу набралі ў сваіх зонах найбольшую колькасць балаў.

  Такім чынам у фінале сустрэліся каманды: “Эрудыты” (Антопальская СШ), “Натхненне” (Бездзежская СШ), “Ветразь” (Гімназія г. Драгічына), “Дыяменты” (Гутаўская дз/с-СШ), “Зубры” (Сварынская БШ), “Спадкаемцы” (Хомская СШ).

Трэба сказаць, што ўдзельнікі гульні добра спраўляліся з усімі заданнямі, і іншы раз даводзілася прапаноўваць дадатковыя пытанні, каб вызначыць лепшага.  Хаця эксперты, у якасці якіх выступалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры, не былі адназначныя ў меркаваннях. Аднак пасля таго як усе спрэчныя моманты былі вырашаны і падлічаны балы, эксперты агучылі вынікі: 3-е месца заваявала каманда “Дыяменты” - Гутаўская дз/с-СШ (педагог Данілюк Сняжана Мікалаеўна);2- месца – у каманды “Ветразь” (Гімназія г. Драгічына, педагог Кукса Алена Паўлаўна).

   А пераможцай стала каманда з Хомскай СШ “Спадкаемцы” (педагог Рапінчук Надзея Мікалаеўна). Але галоўнае тое, што школьнікі, прымаючы ўдзел у гульні, рыхтуючыся да яе, сустракаючыся с гасцямі мерапрыемства, (у прыватнасці з лепшым капітанам мінулага сезона “Мовы…” Уладзіслава Тарановіча, які карыстаецца ў паўсядзённым жыцці менавіта беларускай мовай), дакрануліся да лепшых узораў беларускага слова і, спадзяемся на гэта, беларуская мова стала ім больш блізкай.