Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

12.03.18

Гучыць беларускае слова

       У суботу,10 сакавіка, у Драгічынскім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі зноў гучала беларускае слова. На чарговую сустрэчу занальнага этапа гульні “Мова Коласа, мова Купалы” у рамках інтэлектуальнага праекта “Зорны час” сабралася 4 каманды: “Эрудыты” (Антопальская СШ), “Літарынка” (Асіпавіцкая дз/с-СШ), “Каласочкі” ( Дзеткавіцкая дз/с-СШ) і “Спадчына” (Зарэчкаўская дз/с-СШ). Гульня была цікавай і напружанай, усе ўдзельнікі паказалі добрыя веды як у галіне беларускай паэзіі і музыкі, так і беларускага слова ўвогуле.

У туры “Перакладаем” добрыя вынікі паказалі капітаны каманд “Літарынка” Кулік Аляксандра і “Каласочкі” – Дзяркач Вераніка, якія ў скарбонкі сваіх каманд па выніках гэтага тура паклалі па 12 балаў. А Шчэрбач Кацярына і Мельнік Марыя, капітаны каманд “Эрудыты” і “Спадчына” адпаведна, ўвогуле паказалі бездакорнае веданне матэрыялу, набраўшы ў конкурсе капітанаў максімум – па 18 балаў.

У кожным туры былі свае лідары, і да апошняга задання цяжка было вызначыць пераможцу. Але вось апошняе заданне завершана, балы падлічаны. Так, па выніках усіх тураў пераможцай аказалася каманда Зарэчкаўскай дз/с-СШ. Віншуем каманду на чале з настаўніцай Наталляй Паўлаўнай Клімчук з заслужанай перамогай.