Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

14.05.18

Прыхільнікаў беларускага слова становіцца больш

Вось і закончыўся цікавы інтэлектуальны марафон, у якім прынялі ўдзел вучні 7-9 класаў школ нашага раёна. На працягу некалькіх месяцаў каманды юных беларусаў сапернічалі паміж сабой у веданні беларускай мовы, літаратуры, музычнага мастацтва, а галоўнае, акуналіся ў атмасферу прыгажосці беларускага мілагучнага слова. І кожная сустрэча даказвала, што прыхільнікаў гэтага слова сярод сучасных школьнікаў становіцца ўсё больш.

Апошняя гульня трэцяга сезона інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Зорны час” па тэме “Мова Коласа, мова Купалы” таксама нікога з прысутных не расчаравала, нягледзячы на хваляванне ўдзельнікаў, - тым больш, што сярод паважаных гасцей і экспертаў гульні быў наш вядомы зямляк, паэт, публіцыст, выдавец Мікола Трафімчук. Пераможцам і прызёрам гульні госць падарыў выданні сваіх вершаў, а таксама ад Міколы Трафімчука прыз сімпатыі атрымала капітан каманды “Зубры” Кінчак Наталля.

   Дарэчы, каманда “Зубры” Сварынскай БШ і каманда “Спадчына” Зарэчкаўскай дз/с-СШ па выніках запланаваных конкурсаў набралі аднолькавую, найбольшую, колькасць балаў. Экспертам гульні прыйшлося даваць камандам дадатковыя заданні. У выніку “Спадчына” заслужана заняла ганаровае 1 месца, “Зубры” адпаведна другое, а трэцімі стала каманда “Спадкаемцы” з Хомскай СШ. Граматы і прызы ад аддзела адукацыі пераможцам уручыла метадыст раённага метадычнага кабінета Валянціна Сяргееўна Валашчук. І не менш прыемным момантам для ўсіх каманд былі фотоздымкі на памяць з беларускім паэтам і словы ўдзячнасці за актыўны ўдзел у гульні, за добрае веданне матэрыялу ўсіх каманд без выключэння, за нераўнадушныя адносіны да мовы сваёй краіны.