Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

18.02.19

Наперадзе “Блакітныя ветразі”

16 лютага на базе Драгічынскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі адбылася першая ў гэтым сезоне раённая інтэлектуальная гульня “Зорны час” па тэме “Мова Коласа, мова Купалы”, у якой за выхад у фінал змагаліся каманды “Блакітныя ветразі (Валавельская СШ), “Лінгвісты” (Вулька-Радавецкая БШ), “Спадкаемцы” (Хомская СШ) і “Палешукі”        (СШ № 1 г. Драгічына).

Усе каманды паказалі добрую гульню. Так, “Палешукі” добрыя вынікі паказалі ў рабоце з фразеалагізмамі, “Лінгвісты” дасканала справіліся з паэтычным заданнем, а ў конкурсе капітанаў бездакорныя веды паказала Аляксандра Міневіч, капітан каманды “Спадкаемцы”. А па выніках усіх тураў найбольшую колькасць балаў набрала каманда “Блакітныя ветразі” на чале з капітанам Ганнай Карыціч.

Цяпер старшакласнікі Валавельскай сярдняй школы разам з педагогам Любоўю Васільеўнай Фядчук будуць рыхтавацца да фіналу гульні. Пажадаем камандзе ўдачы.