Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

08.05.19

Апошнія адборачныя сустрэчы

Апошнія адборачныя сустрэчы раённай інтэлектуальнай гульні “Зорны час” па тэме “Мова Коласа, мова Купалы”адбыліся 6 і 8 мая.

У першай з іх за выхад у фінал змагаліся каманды Брашэвіцкай, Імянінскай, Пярковіцкай сярэдніх школ і гімназіі г. Драгічына. Прыемнай нечаканасцю гэтай сустрэчы стала добрая гульня вучняў гімназіі, рускамоўнай установы, і асабліва капітана каманды Сцепанюк Надзеі. У выніку выдатныя веды капітана і зладжанасць каманды “Васількі” пад кіраўніцтвам Таццяны Аляксееўны Пратасевіч і вывелі гімназістаў на 1-е месца.

8 мая сустракаліся каманды Асавецкай, Гутаўскай, Ліпніцкай і Равінскай дз/с- сярэдніх школ. На гэты раз перамогу атрымалі “Мовазнаўцы” з Асавецкай школы. Трэба адзначыць, што каманда пад кірўніцтвам Валянціны Іванаўны Сарокі ўжо выходзіла ў фінал у мінулыя гады, больш таго – перамагала ў фінальнай гульні.