Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

22.05.19

На першым месцы “Васількі”

        Заключны этап інтэлектуальна-пазнавальнай гульні“Зорны час” па тэме “Мова Коласа. Мова Купалы”адбыўся 22 мая. У фінале ўдзельнічалі каманды, якія набралі найбольшую колькасць балаў у сваіх адборачных этапах. “Мовазнаўцы” - Асавецкая дз/с-СШ“, Грамацеі” -  Белінская дз/с-БШ, “Васількі” -  Гімназія г.  Драгічына, Фартуна” - Дзеткавіцкая дз/с-СШ і “Зубры” -  Сварынская БШ.

На сустрэчы таксама прысутнічалі капітаны, каманды якіх не вышлі ў фінал, але асабіста яны паказалі добрыя веды ў адборачным туры, і былі запрошаны разам са сваімі  педагогамі. Капітаны падрыхтавалі дадатковыя заданні  гульцам, а запрошаныя педагогі выступілі ў якасці экспертаў заключнай гульні – разам з гасцямі мерапрыемства: метадыстам раённага вучэбна-метадычнага кабінета Святланай Васільеўнай Дышко і намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Драгічынскі веснік” Галінай Віктараўнай Шафран.

  Акрамя запланаваных тураў з заданнямі, якія на гэты раз былі больш складанымі, чым на адборы, атмасферу меладычнай беларускай мовы падтрымлівалі музычныя і паэтычныя нумары ў выкананні вучняў цэнтра дадатковай адукацыі, выступленне якіх шчыра і цёпла прыймала зала. Гэтак жа шчыра прысутныя хваляваліся і за ўдзельнікаў гульні, асабліва ж – за капітанаў, якім давялося ў адным з конкурсаў самастойна здабываць балы сваім камандам. І хаця заданні былі няпростыя, лідары каманд дастойна з імі справіліся, чым выклікалі апладысменты і шчодрыя балы.       Трэба адзначыць, што не толькі капітаны, але і ўвогуле ўсе каманды спрацавалі на выдатна, чым парадавалі і сваіх настаўнікаў, і ўсіх прысутных. І разрыў у колькасці балаў  паміж камандамі атрымаўся нязначны:

Такім чынам, “Мовазнаўцы” аказаліся на   месцы, “Фартуна” – на , а перамагу заслужана атрымала каманда “Васількі”. І гэта тым больш прыемна, што ўдзельнікі каманды – вучні рускамоўнай установы адукацыі. Віншуем пераможцаў і, вядома, настаўніцу, якая рыхтавала вучняў і ўнесла свой немалы ўклад у перамогу, - Таццяну Аляксееўну Пратасевіч.