Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

25.01.16

 23 СТУДЗЕНЯ ГАСЦІННА АДЧЫНІЛА ДЗВЕРЫ ДЗЯРЖАЎНАЯ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ  “СЯРЭДНЯЯШКОЛА  №1 Г. ДРАГІЧЫНА” УДЗЕЛЬНІКАМ РАЁННАГА ЭТАПА VI АДКРЫТАГА  АБЛАСНОГА ФЕСТЫВАЛЮ  “РАДАВОД”,  ЯКІ ЛАДЗІЦЦА  З МЭТАЙ ДАЛУЧЭННЯ МАЛАДОГА ПАКАЛЕННЯ ДА СПАСЦІЖЭННЯ НАРОДНАЙ МУДРАСЦІ, ШТО ЖЫВЕ Ў ПЕСНЯХ, ТАНЦАХ, ТРАПНЫМ СЛОВЕ.

Установы адукацыі прадэманстравалі цікавыя абрады “Выночкы”, “Коровайныцы”, “Зылынэц”, “Вэрбныця”. Са сцэны гучалі байкі, песні, казкі, паданні. А калі на сцэне дэманстравалі сваё майстэрства танцоры, зала ўзрывалася шчырымі апладысментамі. Журы не толькі ацэньвала праграмы, але і працавала над адборам лепшых нумароў на занальны этап, які адбудзецца 7 лютага ў Пінску.