Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

11.04.16

Вынікі гульні“Зорны час”.

  Яшчэ ў лютым быў дадзены старт інтэлектуальнай гульні “Зорны час” па тэме “Мова Коласа, мова Купалы”. На працягу занальнага этапу ў гульні прынялі ўдзел 25 каманд сярэдніх і базавых школ раёна. У ходзе яе правядзення былі выяўлены не толькі лепшыя каманды, але і самыя моцныя капітаны, якія паказалі сябе добрымі знаўцамі беларускай мовы. Гэта Уладзіслаў Тарановіч (“Палешукі” – СШ №1), Дзмітрук Святлана – (“Лінгвісты”- Вулька-Радавецкая БШ ), Ясюкевіч Аляксандр(“Праменьчык” - Завершская БШ), Мельнік Марыя (“Беларусачка”  - Зарэчкаўская дз/сад СШ ), Страпко Ксенія (“Лінгварыум”- Равінская дз/с-СШ), Зайко Дар’я (“Спадкаемцы” – Хомская СШ”. На жаль, негледзячы на трапныя адказы гэтых капітанаў, па агульных выніках іх каманды(акрамя першай) не выйшлі ў фінал, а таму лепшыя капітаны былі запрошаны на гульню ў якасці памочнікаў арганізатараў. А вось Уладзіслаў Тарановіч дапамог сваёй камандзе “Палешукі”  дайсці да фінала. Акрамя іх у фінал выйшлі: “Буслы” (Белінская дз/с-БШ), “Знічкі” ( Бездзежская СШ),  “Васількі” (Радастаўская СШ), “Арыён” (Немяржанская СШ), “Мовазнаўцы” (Асавецкая дз/с-СШ),“ Беларусаведы” (Пярковіцкая СШ).

  У выніку напружанай  барацьбы найбольшую колькасць балаў набрала каманда “Мовазнаўцы”. Менавіта для школьнікаў з Асавецкай СШ у мінулую суботу, 9 красавіка, і  наступіў зорны час. За другое месца змагаліся каманды “Палешукі” і “Знічкі”. І толькі дадатковыя пытанні паставілі кропкі над і: больш трапна і хутка адказы на пытанні даваў капітан “Палешукоў”, які і вывеў сваю каманду на пачэснае другое  месца, а камандзе з Бездзежа было прысуджана - дастойнае трэцяе.

   Акрамя грамат усім удзельнікам гульні, а таксама прызоў -  ад адзела адукацыі, спорта і турызму – пераможцам і прызёрам, капітан каманды “Палешукі” быў удастоены увагі ад раённай газеты “Драгічынскі веснік”, - яму асабіста была аформлена падпіска на “раёнку”. І нездарма. Уладзіслаў не толькі цікавіцца беларускай мовай і літаратурай, ён робіць усё для таго, каб карыстанне мовай у паўсядзённым жыцці было натуральным і неабходным.

  Спадзяемся, што гульня “Зорны час” садзейнічае таму, што з часам юных прыхільнікаў беларускай мовы будзе большаць, а значыць ёсць надзея на яе адраджэння.