Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

04.03.2019

Фартуна ўсміхнулася “Фартуне”

2 сакавіка ў рамках інтэлектуальна-пазнавальнага праекта “Зорны час” па тэме “Мова Коласа, мова Купалы” адбылася 2-я сустрэча сезона. На гэты раз за права выхаду ў фінал змагаліся вучні Антопальскай СШ (каманда “Эрудыты”), Асіпавіцкай дз/с-СШ (каманда “Літарынка”), Дзеткавіцкай дз/с-СШ (каманда “Фартуна”), Зарэчкаўскай дз/с-СШ (каманда “Спадчына”).

Калі першая палова гульні паказала больш-менш аднолькавыя вынікі, то ў конкурсе капітанаў наперад сваю каманду “Фартуна” вывела яе капітан Дзяркач Вераніка, і далей – у паэтычным і музычным конкурсах – старшакласнікі Дзеткавіцкай дз/с-СШ замацавалі поспех. У выніку яны заслужылі ўсмешку фартуны і выхад у фінал. Віншуем каманду і яе кіраўніка Любоў Іванаўну Шрамук з перамогай у адборачным этапе.